Домрачава працягвае перамагаць у біятлоне і пасля завяршэння кар'еры

Домрачава працягвае перамагаць у біятлоне і пасля завяршэння кар'еры

Дар'я Домрачава працягвае перамагаць у біятлоне і пасля завяршэння кар'еры. Як піша pressball.by, з-за дыскваліфікацыі за допінг расіянкі Кацярыны Глазырынай Міжнародны саюз біятланістаў аб'явіў беларуску пераможцай агульнага заліку Кубка свету ў гонцы пераследу сезона 2014/2015 гадоў. Рашаючая гонка праходзіла ў аўстрыйскім Хохфільцане. Домрачава была 13-й, але пасля дыскваліфікацыі Глазырынай заняла 12-е месца і зраўнялася па балах за сезон з фінкай Кайсай Мякярайнен (па 348 ачкоў). А па дадатковых паказчыках Дар'я апярэдзіла саперніцу і была прызнаная пераможцай. Праўда, падобных выпадкаў раней не было і таму няма механізму перадачы Малога крышталёвага глобуса ад фінскай біятланісткі беларусцы.

Дар'і Домрачавай 32 гады. Яна — чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, Герой Беларусі. Пра завяршэнне прафесійнай спартыўнай кар'еры Домрачава аб'явіла ў чэрвені 2018-га. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі