Дональд Трамп абвясціў, што ЗША часова спыняюць фінансаваць СААЗ
Дональд Трамп абвясціў, што ЗША часова спыняюць фінансаць Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ), перадае "Голас Амерыкі".
Прэзідэнт ЗША заявіў, што СААЗ не справілася са сваімі абавязкамі і паспрыяла распаўсюду каранавіруса ў свеце. Штаты правядуць расследаванне наконт кампетэнтасці кіраўніцтва арганізацыі. На час гэтага расследавання фінансаванне СААЗ з боку ЗША прыпыняецца.
Трамп нагадаў, што напрыканцы студзеня кіраўніцтва СААЗ выступіла супраць рашэння ЗША абмежаваць палёты ў Кітай на ранніх этапах ўспышкі каранавіруса. Іншыя краіны таксама трымалі свае межы з Кітаем адкрытымі, што паскорыла пашырэнне каранавіруса ў свеце, заявіў Трамп.
На яго думку, СААЗ "не справілася са сваімі асноўнымі абавязкамі і павінна несці адказнасць" за распаўсюд каранавіруса па ўсім свеце.
На сёння ЗША трымаюць першае месца ў свеце па колькасці захварэлых на каранавірус — 609 407 чалавек. Агулам у свеце зарэгістраваны 1 982 281 чалавек з COVID-19.
Ахвярамі каранавіруса сталі 126 722 чалавекі. Вылечыліся ад гэтай інфекцыі больш за 3 мільёны 120 тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.