DreamWorks Animation адмовілася ад двухмернага кіно
Кінастудыя DreamWorks Animation заявіла, што з 2009 году будзе выдаваць свае фільмы толькі ў стэрэаскапічным фармаце. Дырэктар студыі Джэфры Катцэнберг растлумачыў сваё рашэнне тым, што
"новыя дасягненні ў гукавым афармленні фільмаў дазволілі значна
пашырыць магчымасці кінематографа, але да гэтага часу не было
магчымасці цалкам змяніць уяўленні гледачоў пра візуальны шэраг. А вось
3D-тэхналогіі дазволяюць гэта зрабіць".
Па яго сцвярджэнні, студыя DreamWorks Animation збіраецца адмовіцца ад практыкі здымаць фільмы ў звычайным фармаце, каб потым перавесці іх у 3D, а менавіта так зараз і робяць. Усе праекты кампаніі будуць распрацоўвацца з самага пачатку ў разліку на стэрэапраекцыю.
Дадам, што першым фільмам, які здымуць у новым фармаце, стане мультфільм "Монстры супраць Чужых". Кіраўніцтва кінастудыі ўпэўнена, што да 2009 году колькасць комплексаў, здольных дэманстраваць трохмерныя фільмы, павялічыцца па ўсім свеце ў некалькі разоў, што дазволіць цалкам рэалізаваць перавагі новай тэхналогіі.
Фота: www.libertyfilmfestival.com