Дрэннае надвор'е стала прычынай смяротнай аварыі ў Гродне
Месца ДТЗ
У Гродне кіроўца аўтобуса на пешаходным пераходзе насмерць збіў мужчыну. Аварыя адбылася сёння раніцай. Пешаход апынуўся заціснуты пад аўтобусам і ад атрыманых траўмаў памёр на месцы аварыі. Кіроўца аўтобуса сказаў супрацоўнікам міліцыі, што не заўважыў пешахода з-за дажджу і мокрага лабавога шкла. Загінуламу было 67 гадоў, ён ішоў на працу.
У міліцыі тым часам адзначылі, што летась больш за палову (52%) наездаў на пешаходаў адбыліся менавіта на "зебры".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.