Другая агульнанацыянальная дыктоўка пройдзе з 21 лютага да канца сакавіка
Таварыства беларускай мовы аб'явіла аб пачатку падрыхтоўкі да II агульнанацыянальнай дыктоўкі па беларускай мове. Акцыя прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, што адзначаецца 21 лютага. Такое рашэнне прыняла рада аб'яднання, абраная 26 кастрычніка ў Мінску на X з'ездзе ТБМ.
Дыктоўка будзе праводзіцца з 21 лютага да канца сакавіка. Мяркуецца, што ў дыктоўцы возьмуць удзел не толькі беларусы, але і грамадзяне краіны розных нацыянальнасцей, веравызнанняў і палітычных поглядаў. Такім чынам, дыктоўку будуць пісаць усе, хто любіць беларускую мову.
Паводле слоў старшыні ТБМ Алега Трусава, у канцы гэтага года кіраўніцтва аб'яднання звернецца да ўладаў з прапановай падтрымаць гэту акцыю і выдзеліць для яе правядзення чытальныя залы бібліятэк, класы і аўдыторыі школ сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў.
Нагадаем, што I агульнанацыянальная дыктоўка, праведзеная ў сакавіку гэтага года ў гонар 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, была арганізавана грамадскасцю па ініцыятыве палітолага і публіцыста, кандыдата філасофскіх навук Уладзіміра Падгола.
БелаПАН