Другая хваля: у Беларусі 671 новы выпадак COVID-19
Каранавірус ў Беларусі / Белта
На 17 кастрычніка ў Беларусі зарэгістраваныя 87 тысяч 63 чалавекі з станоўчым тэстам на COVID-19 (за суткі +671).
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі па заявах Міністэрства аховы здароўя на тэрыторыі краіны памерлі 925 пацыентаў (+4 за суткі).
У Беларусі на 17 кастрычніка ачунялі і выпісаныя 79 тысяч 429 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
Усяго праведзена 2 мільёна 196 тысяч 173 тэсты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.