Другі дзень запар у Беларусі афіцыйна — менш за 400 новых выпадкаў COVID-19
На 27 чэрвеня ў Беларусі пацверджаныя 61095 выпадкаў COVID-19. +382 выпадкі за апошнія 24 гадзіны. Колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі другі дзень трымаецца ніжэй за 400.
Па статыстыцы Мінздароўя, выпісаныя з лякарняў 44126 пацыентаў, у якіх была пацверджаная каранавірусная інфекцыя (+1437). З іх 43749 паправіліся (+1433). 377 пацыентаў з выяўленым COVID-19 памерлі (+4).
Калі верыць Мінздароўя, за суткі ў Беларусі зроблена 20356 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Агулам з пачатку пандэміі праведзеныя 959880 аналізаў на COVID-19.
Адсотак тэстаў, якія паказалі новыя выпадкі COVID-19 за апошнія 24 гадзіны, другі дзень запар трымаецца ніжэй за 2%. Нам не паведамляюць, колькі з 20356 тэстаў планава і па запатрабаванні робіцца медыкам і сілавікам, колькі — паўторна пацыентам з пацверджаным COVID-19, і колькі — людзям з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.