Другі фронт: ці адкрые яго Лукашэнка — стрым з Самусем

Міхаіл Самусь / фота з архіва
Міхаіл Самусь / фота з архіва

Лукашэнка ўжо расказваў нам пра тое, як Украіна рыхтавала напад на Беларусь на пачатку 2022 года. Праўда, абяцанне так і не выканаў і не паказаў, “адкуль рыхтаваўся напад”, але прызнаўся ў здзяйсненні “прэвентыўнага ўдару” па Украіне з беларускай тэрыторыі. Дзе ў той час па дзіўным супадзенні праходзілі маштабныя беларуска-расійскія вучэнні паблізу ад украінскай мяжы. Чым усё скончылася — назіраем да сёння. І вось ізноў мы чуем пра падрыхтоўку нападу, і зноўку прыезду расійскіх войскаў чакаюць у Беларусі. 
 
Ці вераць ва Украіне ў абарончую місію рэгіянальнай групоўкі войскаў і каго ў Беларусь здольная скіраваць Расія? Новы напад з тэрыторыі Беларусі — ці магчымы і ці адправіць Лукашэнка беларусаў на вайну? Ці пойдзе Кіеў на здзяйсненне “прэвентыўных удараў” і за колькі гадзін украінскае войска дойдзе да Драздоў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі