Другі паўфінал “Еўрабачання” пройдзе сёння ў Вене

Другі паўфінал “Еўрабачання-2015” пройдзе сёння, 21 траўня ў Вене. На сцэну канцэртнага зала Штадхале выйдуць прадстаўнікі яшчэ 17 краін, якія будуць змагацца за права выхаду ў фінал. З кожнага паўфінала адбіраюць па 10 удзельнікаў, а краіны-арганізатары праходзяць у фінал “аўтаматам” — гэта Італія, Іспанія, Германія, Францыя, Вялікабрытанія і пераможца мінулага года — Аўстрыя. Таксама ў якасці выключэння сёлета ў конкурсе ўдзельнічае Аўстралія

У сённяшнім паўфінале выступяць прадстаўнікі Літвы, Ірландыі, Сан-Марына, Чарнагорыі, Мальты, Нарвегіі, Партугаліі, Чэхіі, Ізраіля, Латвіі, Азербайджана, Іспаніі, Швецыі, Швейцарыі, Кіпра, Славеніі і Польшчы.

Нагадаем, што першы паўфінал “Еўрабачання” прайшоў увечары 18 траўня. Па выніках тура ў фінал выйшлі прадстаўнікі Албаніі, Арменіі, Расіі, Румыніі, Венгрыі, Грэцыі, Эстоніі, Грузіі, Сербіі і Бельгіі. Беларусь, якая таксама змагалася за выхад у фінал, не трапіла ў дзясятку Нашу краіну прадстаўляў дуэт Юзары і Маймуна з кампазіцыяй Time.

Фінал конкурса пройдзе 23 траўня.

Ціхановіч: Uzari & Maimuna слаба адыгралі дуэт, ды і песня...

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі