ДТЗ з "хуткай" у Віцебску: машына медыкаў перакулілася на бок
У Віцебску 13 жніўня каля 19:00 сутыкнуліся легкавік і аўтамабіль хуткай дапамогі, паведамляе ў сваім Telegram-канале прэс-служба МУС.
Інцыдэнт здарыўся на скрыжаванні праспекта Перамогі і вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў. Легкавая "Лада" ехала па праспеке Перамогі, на скрыжаванні з вуліцай Воінаў-Інтэрнацыяналістаў яна сутыкнулася з "Фальксвагенам Крафтэрам", які выкарыстоўваецца як аўтамабіль хуткай дапамогі.
Ад удару "хуткая" перакулілася на бок кіроўцы. На колы яе паставілі відавочцы здарэння.
Абодва кіроўцы, а таксама медыкі, якія ехалі ў "хуткай", былі дастаўленыя ў лякарню для агляду медагляду.
На месцы ДТЗ працуе следча-аператыўная група.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.