Дуб, названы ў гонар Дуніна-Марцінкевіча, можа стаць Еўрапейскім дрэвам года

Дуб, названы ў гонар Дуніна-Марцінкевіча, можа стаць Еўрапейскім дрэвам года

Дуб, названы ў гонар беларускага пісьменніка, мае шанцы атрымаць званне Еўрапейскага дрэва года, піша mostmedia.io. 

400-гадовы дуб Дунін, названы ў гонар Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, лідзіруе ў анлайн-галасаванні. 

Гэтае дрэва расце каля вёскі Пшыбудкі гміны Нарэў на Падляшшы (Польшча), каля Белавежскай пушчы. Ахоп ствала дасягае дуба 130 см, а ў вышыню дрэва сягае каля 5,5 метра.

У агульнаеўрапейскім конкурсе за дуб Дунін прагаласавалі амаль 18 тысяч чалавек. Галасаванне працягнецца да 28 лютага. Прыняць удзел у ім можна па спасылцы.

Ягоныя “канкурэнты” — французскі 300-гадовы каштан, расійскі “дуб Тургенева”, брытанскае нахіленае дрэва ды іншыя.

Спаборніцтвы паміж дрэвамі адзінаццаты год запар ладзіць арганізацыя Czech Environmental Partnership Foundation. Пераможцу выбіраюць не абавязкова сярод самых старых ці самых прыгожых раслінаў — галоўнае, каб у дрэва была цікавая гісторыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі