Дубавец: Наша ідэя — у словах “Мы — беларусы”, і яна яшчэ не рэалізаваная
Сяргей Дубавец / Еўрарадыё
30 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — публіцыст, літаратар, Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі Сяргей Дубавец.
Як бы таго ні хацелі, але адмовіцца ад сваёй гістарычнай памяці і сваёй беларускай ідэнтычнасці мы не можам. Бо мы самі і ёсць гэтая гістарычная памяць. Нават калі мы гэтага не прызнаём і не ўсведамляем. Але тое, як мы жывём, як сябе паводзім, — усё гэта ідзе ад нашых далёкіх продкаў. Мы можам сваю ідэнтычнасць адмаўляць — а яна нам будзе сніцца ноччу, перакананы Сяргей Дубавец.
Пра тое, чаму беларусы так і не здолелі прыняць у сабе “каласальную энергію нацыянальнай ідэі”, ці магчымае вяртанне да каранёў і ці сапраўды БНР была “масонскім праектам”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Дубаўцом.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя” і “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць у чацвер у 15:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.