Дуда — пра Беларусь: пагроза, што ў Расіі дадасца чарговая ваенная акруга
7 лютага пра Беларусь на сумеснай прэс-канферэнцыі гаварылі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і генсек NATO Енс Столтэнберг. Дуда не выключае, што пасля вучэнняў расійскія войскі могуць не пакінуць тэрыторыю Беларусі. "Гэта расійская прысутнасць прынцыпова зменіць архітэктуру бяспекі ў нашай частцы Еўропы", — адзначыў ён. І дадаў, што тады "у Расіі дадасца чарговая ваенная акруга", а мяжа паміж краінамі NATO і Расіяй павялічыцца на 1,2 тысячы кіламетраў.
Столтэнберг нагадаў, што Паўночнаатлантычны альянс разглядае магчымасць павелічэння сіл на тэрыторыі ўсходніх саюзнікаў, але канчатковага рашэння яшчэ няма.
[LIVE] Watch #NATO Secretary General @jensstoltenberg's press conference with President @AndrzejDuda of #Poland https://t.co/QsOFmISsoe
— Oana Lungescu (@NATOpress) February 7, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.