Дураў забараніў сваім адвакатам удзельнічаць у судзе па блакаванні Telegram

«Новая газета»
«Новая газета»

Заснавальнік месэнджара Telegram Павел Дураў забараніў сваім адвакатам удзельнічаць у судовым працэсе па пазове Раскамнагляду, які прызначаны на 13 красавіка. Пра гэта "Новай газеце" паведаміў прадстаўнік Міжнароднай праваабарончай групы "Агора" Дзмітрый Калбасін.

"Суд не прыцягнуў Telegram да гэтага працэсу. Ён не даслаў пазоў Раскамнагляду і матэрыялы справы, не даў ніякай магчымасці падрыхтавацца адвакатам", — распавёў ён.

Па словах Калбасіна, у судзе выдатна разумеюць, што Telegram — гэта замежная кампанія і што паўнамоцтвы прадстаўнікоў афармляюцца не проста пісьмовай даверанасцю: неабходныя апастыль, пераклад і засведчанне дакументаў.

"Сваім удзелам мы не гатовыя легітымізаваць заўтра гэты фарс. Мы спыталі даверніка пра неабходнасць нашага ўдзелу ў заўтрашнім судовым пасяджэнні пры такім раскладзе і пры такой сітуацыі. Ён адказаў, што не варта ўдзельнічаць", — дадаў прадстаўнік "Агоры". Ён падкрэсліў, што паводзіны суда непаважлівыя і супярэчаць стандартам судзейскай этыкі.

Па словах Калбасіна, адвакаты будуць паведамляць пра свае далейшыя крокі пасля прадстаўлення судом усіх неабходных дакументаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі