Два чалавекі прагаласавалі супраць Віктара Лукашэнкі на чале НАК
Віктар Лукашэнка
15 студзеня Нацыянальным алімпійскім камітэце адбыліся выбары прэзідэнта. Як паведамляе прэс-служба НАК, кіраўніком арганізацыі пераабраны Віктар Лукашэнка.
За яго кандыдатуру на справаздачна-выбарнай Генеральнай асамблеі арганізацыі прагаласавалі 82 сябры НАК. Яшчэ тры чалавекі ўстрымаліся, а два прагаласавалі супраць. Выбары адбываліся таемным галасаваннем.
Старэйшы сын Лукашэнкі з'яўляецца прэзідэнтам НАК з лютага 2021 года. Да таго, з красавіка 2019-га, ён кіраваў гэтай структурай як першы віцэ-прэзідэнт.
У снежні 2020 года выканаўчы камітэт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) адхіліў ад сваіх міжнародных мерапрыемстваў усіх чальцоў НАК Беларусі, у тым ліку Віктара Лукашэнку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.