Два чалавекі загінулі ў выніку ДТЗ у Магілёўскім раёне
![На месцы ДТЗ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/dtp3.jpg.webp?itok=E0RvCPhT)
На месцы ДТЗ / @pressmvd
Два чалавека загінулі, яшчэ адзін трапіў з траўмамі ў шпіталь у выніку ДТЗ. Аварыя адбылася сёння раніцай паблізу вёскі Паплаўшчына на аўтадарозе Магілёў-Бабруйск, расказалі ў Следчым камітэце Беларусі.
Лоб у лоб сутыкнуліся легкавы аўтамабіль Volkswagen і фура MAN. У выніку кіроўца і пасажыр іншамаркі, мужчына 72-х і жанчына 53-х гадоў, загінулі на месцы. Яшчэ адзін пасажыр з траўмамі дастаўлены ў шпіталь. У МУС удакладнілі, што, паводле папярэдніх звестак, кіроўца Volkswagen не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там і сутыкнуўся з грузавіком.
На месцы працуюць следчыя, заведзеная крымінальная справа паводле артыкула "Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх або больш асоб".
![Два человека погибли в результате ДТП в Могилевском районе](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/dtp_2.jpg.webp?itok=mRiYgNqu)
![Два человека погибли в результате ДТП в Могилевском районе](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/dtp2.jpg.webp?itok=XWoryZPZ)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.