Два кіроўцы загінулі ў аўтааварыі ў Мазыры
У Мазыры ў аўтаварыі загінулі два чалавекі, паведамляе тэлеканал "Мазыр".
ДТЗ адбылося зранку 14 лістапада. Паводле папярэдняй інфармацыі, якую перадае tut.by, адзін з кіроўцаў аўто выехаў на паласу сустрэчнага руху. Абодва кіроўцы пры аўтааварыі загінулі.
Прычыны і акалічнасці здарэння высвятляюцца.