Два падлеткі ў балаклавах абакралі краму ў Лепелі (фота)

Два падлеткі ў балаклавах абакралі краму ў Лепелі (фота)

Двух непаўналетніх падлеткаў у Лепелі падазраюць у разбойным нападзе на краму. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, на хлопцаў пачалі крымінальную справу за разбой, учынены групай асоб.

15- і 16-гадовы навучэнцы мясцовага прафесійнага ліцэя удзень 29 красавіка надзелі маскі з прарэзамі для вачэй і зайшлі ў адну з крамаў. Пагражаючы прадаўцу нажом і прадметам, падобным да пісталета, яны скралі з касы 4 мільёны рублёў і ўцяклі з месца злачынства.

Следчыя і міліцыянты затрымалі нападнікаў у самы кароткі тэрмін.

Паведамляецца, што падлеткі даюць прызнальныя паказанні. Па словах хлопцаў, на скрадзеныя грошы яны збіраліся купіць новыя асабістыя рэчы.

Два падлеткі ў балаклавах абакралі краму ў Лепелі (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі