Два студэнты ў Гродне двойчы абрабавалі адзін і той жа бар
Крымінальную справу пачалі ў Гродне на двух студэнтаў, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Два студэнты, 19 і 20 гадоў адпачывалі ў бары па вуліцы Калючынскай. Калі бар зачыніўся, яны разбілі шыбу, забраліся ў памяшканне і скралі там кальяны і алкаголь.
Зранку ўладальніца бара пабачыла сляду іх візіту і напісала заяву ў міліцыю. Разбітае акно яна закрыла фанерай, а ў залу паставіла камеры відэаназірання з датчыкамі руху. Яны адразу перадавалі карцінку на мабільны тэлефон.
Прыкладна праз тыдзень уначы зламыснікі зноў залезлі ў гэты ж бар. Яны адагнулі фанеру, устаўленую замест шкла, і сталі браць кальян, алкаголь, прадукты харчавання.
Але ўладальніца бара атрымала сігнал з камераў назірання і адразу ж паведаміла ў міліцыю. Праваахоўнікі затрымалі зламыснікаў на месцы злачынства. Пазней выявілася, што гэта тыя самыя маладыя людзі, якія тыдзень таму ўчынілі першы крадзеж.