Два заслаўскія падлеткі пашкодзілі 50 пахаванняў на мясцовых могілках
На могілках ля вёскі Захарычы пад Заслаўем 26 сакавіка падлеткі пашкодзілі пахаванні: пабілі лампадкі, павалілі крыжы, ссунулі надмагіллі. З падлеткамі, якія стаяць на ўліку па справах з непаўналетнімі, і іх бацькамі зараз працуе міліцыя. Адначасова высвятляецца памер шкоды, што была нанесена вандаламі.
"БелаПАН"
"БелаПАН"