Дваравы сабака ўратаваў жыцці двух чалавек
Дваравы сабака ўратаваў жыцці двух чалавек пры пажары ў вёсцы Котра Гродзенскага раёна, паведамляе БЕЛТА. Гаспадар адной з кватэраў двухпавярховага дома раннім ранкам пайшоў на медкамісію. Калі ж вярнуўся і адчыніў уваходныя дзверы, то літаральна на парозе сваёй кватэры страціў прытомнасць ад дыму. У дом забег дваравы сабака і стаў тузаць пацярпелага за руку. Так мужчына ачомаўся і нават прыгадаў, што побач жыве інвалід. Ён вывеў суседа з задымленай кватэры.