Тэракт у Ізраілі: загінула жанчына, дзясяткі пацярпелых

Ізраільскія сілавікі

Ізраільскія сілавікі / euronews.com

15 студзеня ў Ізраілі адбыўся тэракт. Палесцінец-тэрарыст з Хеўрона захопліваў аўтамабілі і ўчыняў напады ў трох кропках горада Раанана (ён знаходзіцца на поўнач ад Тэль-Авіва). Ён наязджаў машынамі на людзей і наносіў ім удары нажамі. Пацярпелі амаль 20 чалавек, у тым ліку дзеці. Ад атрыманых раненняў памерла сталая жанчына. Яшчэ некалькі чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане, паведамляе euronews.com.

Тэрарыста затрымалі. Схоплены і яго сваяк, які правяраецца на датычнасць да тэракту. Вядома, што згаданыя палесцінцы нелегальна працавалі ў Раанане. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі