Двух беларусаў затрымалі пасля забойства настаўніка на поўначы Францыі

Паліцыя ў горадзе Арас пасля забойства настаўніка

Паліцыя ў горадзе Арас пасля забойства настаўніка / AFP

Двух беларусаў затрымалі на поўначы Францыі ў сувязі з забойствам школьнага настаўніка. Трагедыя адбылася 13 кастрычніка ў горадзе Арас: па дадзеных паліцыі, напад здзейсніў 20-гадовы выхадзец з Чачні Махамед Магушкоў.

Акрамя яго, паводле France24, затрыманыя некалькі членаў яго сям’і. Таксама ёсць звесткі пра затрыманне 10 чалавек, у тым ліку двух беларусаў. Ці з’яўляюцца яны падазронымі па справе, пакуль не вядома.

Пасля нападу і на фоне абвастрэння сітуацыі паміж Ізраілем і Палясцінай, урад Францыі ўвялі рэжым тэрарыстычнай пагрозы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі