Ды жыллёвага комплексу "Каскад" прыехалі "зялёныя чалавечкі" і АМАП

Ды жыллёвага комплексу "Каскад" прыехалі "зялёныя чалавечкі" і АМАП

Да жыллёвага комплексу "Каскад" у Мінску ўвечары 10 верасня прыехала машына МНС, каб здымаць вывешаныя бел-чырвона-белыя сцягі. Аднак мясцовыя жыхары не прапусцілі машыну. Тады да месца здарэння прыехалі каля 30 сілавікоў у зялёнай форме. 

Яны затрымалі аднаго з мясцовых жыхароў. Суседзі запатрабавалі, каб мужчыну выпусцілі і перагарадзілі дарогу сваімі машынамі. 

пасля гэтага да ЖК "Каскад" прыехаў яшчэ і АМАП. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі