Дыега Марадона стаў богам дзеля рэкламы піва (відэа)

Дыега Марадона стаў богам дзеля рэкламы піва (відэа)

Легендарны футбаліст Дыега Марадона зняўся ў рэкламе піва Tecate разам з футбалістамі “Ювентуса” і “Рэала” Пепе, Кейларам Навасам, Тоні Кроасам, Андрэа Бардзальі і Патрысам Эўра.

Марадона выступіў у роліку ў ролі самога бога. Ён спусціўся з нябёсаў каля мексіканскага паба і загадаў Ною, гаспадару ўстановы, пабудаваць не каўчэг, а стадыён.

Футбалісты займаюцца будаўніцтвам, а затым гуляюць на новай арэне падчас залевы. Пераможны гол забівае сам Бог. То бок, Марадона.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі