“Дынама-Мінск” завяршыла выязную серыю разгромнай паразай ад “Салавата Юлаева”

“Дынама-Мінск” завяршыла выязную серыю разгромнай паразай ад “Салавата Юлаева”

Хакеісты мінскага “Дынама” завяршылі выязную серыю матчаў чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі разгромнай паразай. 25 лістапада яны згулялі ва Уфе з мясцовым “Салаватам Юлаевым” і саступілі з лікам 1:6. Адзіную шайбу ў гэтай сустрэчы ў “зуброў” закінуў Андрэй Сцяпанаў. Мінчане прапускалі нават у большасці.

Серыя з чатырох выязных матчаў была няўдалай для “Дынама”: толькі аднойчы яны зарабілі 2 ачкі, абыграўшы па булітах “Амур” — 4:3. Далей здараліся толькі паразы: у матчы з “Куньлунем” — 1:4, з “Адміралам” — 1:5 і цяпер з “Салаватам Юлаевым” — 1:6.

У сераду, 28 лістапада, “зубры” прымуць на сваім лёдзе фінскі “Ёкерыт”, а потым паедуць у госці да “Віцязя”.

У турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ мінскае “Дынама” стаіць на 11-м, перадапошнім месцы.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі