Дыпламаты краін ЕС, якія працуюць у Мінску, з'ездзілі на прышчэпку ў Вільню

Дыпламатаў прышчаплялі вакцынай Johnson & Johnson / Reuters​
Дыпламатаў прышчаплялі вакцынай Johnson & Johnson / Reuters​

Дыпламаты краін ЕС, якія працуюць у Мінску, зрабілі прышчэпкі супраць COVID-19 у Літве. Для гэтага яны ў траўні выязджалі ў Вільню, паведамляе Польскае радыё са спасылкай на міністра замежных спраў Літвы Габрыэлюса Ландсбергіса.

Прышчэпку ў Вільні зрабілі 60 дыпламатаў з дыпмісій Італіі, Францыі, Латвіі, Нідэрландаў, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі, якія працуюць у Мінску. Дыпламатаў прышчаплялі прэпаратам Johnson & Johnson. Нагадаем, гэтая вакцына ўводзіцца аднаразова.

Ландсбергіс патлумачыў, што неабходнасць выязджаць на прышчэпку за мяжу паўстала праз тое, што ў Беларусі няма вакцын, зарэгістраваных у Еўрасаюзе.

"Мы самыя блізкія да Мінска, таму натуральна, што мы сталі той краінай, якая падала руку дапамогі дыпламатам, якія знаходзяцца ў Беларусі", — сказаў кіраўнік літоўскага МЗС.

У Беларусі на дадзены момант выкарыстоўваюцца дзве вакцыны: расійскі Sputnik V і прэпарат кітайскага канцэрна Sinopharm. Да канца года беларускія ўлады разлічваюць прышчапіць ад каранавіруса не менш за 60 працэнтаў насельніцтва краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі