Дырэкцыя па рэканструкцыі плошчы Незалежнасці збанкрутавала

У гаспадарчым судзе Мінску распачатая справа пра банкруцтва ўнітарнага прадпрыемства "Дырэкцыя па рэканструкцыі плошчы Незалежнасці". Асноўным крэдыторам прадпрыемства з'яўляецца гарадская падатковая інспекцыя. Дырэкцыя мае абавязкі перад бюджэтам Мінску ў памеры больш за 1 млрд рублёў.

Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства "Дырэкцыя па рэканструкцыі плошчы Незалежнасці" было заснаванае Мінгарвыканкамам для кіраўніцтва будаўнічымі працамі на плошчы. Яны вяліся з 2004-га па 2006 год. Асноўным аб'ектам стала будаўніцтва падземнага грамадска-гандлёвага цэнтра "Сталіца" плошчай каля 103 тысяч квадратных метраў. Акрамя гэтага, былі пабудаваныя падземныя пераходы, падземны паркінг, колерамузычны фантан і праведзена добраўпарадкаванне тэрыторыі. Паводле праектна-каштарыснай дакументацыі, кошт праекту рэканструкцыі пляца склаў звыш 225 млрд рублёў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі