Дырэктар атрымаў 5 гадоў калоніі за продаж сертыфікатаў тэхагляду аўто

Дырэктар атрымаў 5 гадоў калоніі за продаж сертыфікатаў тэхагляду аўто

Дырэктар аўтатранспартнага прадпрыемства ў Аршанскім раёне атрымаў пяць гадоў калоніі за “продаж” сертыфікатаў аб праходжанні тэхагляду ўладальнікамі няспраўных аўтамабіляў.

Як паведамляе прэс-служба Віцебскай абласной міліцыі, яго дзейнасць выкрылі супрацоўнікі аддзелу барацьбы з эканамічнымі злачынствам. 48-гадовы кіраўнік арганізацыі ў 2013 і 2014 годзе прымаў ад фізічных асобаў грошы за ўдалае праходжанне тэхагляду, ведаючы пра тэхнічныя няспраўнасці транспартных сродкаў.

Усяго выяўлена болей за 10 эпізодаў атрымання хабару. Прысуд набыў законную моц.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі