Дырэктар Інстытута гісторыі не хоча шырока абмяркоўваць недахопы рэстаўрацыі
Крэўскі замак / castlesworld.ru
Бліжэйшым часам у Беларусі пачнуць складаць археалагічныя мапы ўсіх раёнаў краіны. Пра гэта паведаміў дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вадзім Лакіза, піша тг-канал "Позірк".
Па яго словах, такія мапы дапамогуць развіваць археалагічны турызм. "Я — за выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны ў практычных мэтах на карысць нашай краіны, нашых нацыянальных інтарэсаў", — падкрэсліў Лакіза.
Выказаўся ён і наконт прэтэнзій грамадскасці да якасці раскопак і рэстаўрацыі гістарычных аб'ектаў, напрыклад, Крэўскага замка. Вадзі Лакіза заявіў, што "турысты — не прафесіяналы" і яны "запомняць аб'ект такім, якім убачаць".
А ўсе недахопы, на яго думку, спецыялісты павінны абмяркоўваць у сваім вузкім коле, не прыцягваючы шырокую грамадскасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.