Дырэктара Гродзенскай філармоніі злавілі на "ліпавых" канцэртах

Дырэктара Гродзенскай філармоніі злавілі на "ліпавых" канцэртах

Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу на дырэктара Гродзенскай філармоніі, паведамілі ў праграме "Зона Х" на тэлеканале "Беларусь 1". Прычынай сталі фальшывыя выступы, якія выявіла фінансавая міліцыя.

Паміж Гродзенскай філармоніяй і сталічнымі контрагентамі былі падпісаныя "ліпавыя" кантракты на амаль 250 тысяч рублёў. Такіх кантрактаў з 2014 па ліпень 2015 года было не менш за дзесяць. Згодна з імі,  мінскія фірмы мусілі арганізаваць выступы вядомых беларускіх і расійскіх артыстаў у канцэртных залах Гродна. Аднак выступы адбываліся толькі на паперы, а пералічаныя грошы пераводзіліся з рахункаў сталічных прадпрымальнікаў у наяўныя.

Паведамляецца, што цяпер аператыўнікі высвятляюць якія фінансавыя бонусы атрымалі ўсе бакі за арганізаваную афёру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі