Дырэктарку "Белсата" Агнешку Рамашэўску раптам адправілі ў адстаўку
Агнешка Рамашэўска лічыць, што гэта можа азначаць ліквідацыю тэлеканала. У бліжэйшым часе на Еўрарадыё - інтэрв'ю са спадарыняй Рамашэўскай пра прычыны яе звальнення.
Паведамляе партал gazeta.pl: "Далейшыя звальненні ў TVP. Адыходзяць Рамашэўская-Гузы і Аніта Гаргас.
Рада TVP звольніла дырэктарку TV Polonia i ТБ "Белсат" Агнешку Рамашэўскую-Гузы. Выконваючы абавязкі прэзідэнта TVP Пётр Фарфал тлумачыць звальненне паміж іншым публічным падважваннем былой дырэктаркі рашэнняў рады. Фарфал таксама не хоча бачыць у тэлебачанні Аніту Гаргас, аўтарку праграмы "Спецыяльная місія".
Спадарыня Рамашэўская паведаміла, што пра сваё звальненне даведалася ў аўторак пасля абеду, пры гэтым ёй не прадставілі ніякага абгрунтавання гэтага рашэння. Яна падкрэсліла, што ў гэтай сітуацыі больш за ўсё непакоіцца за лёс "Белсата". "Магчыма, гэта абазначае ліквідацыю каналу, - паведаміла спадарыня Рамашэўская-Гузы. - "Белсат" - гэта, ўласна кажучы, мой аўтарскі праект".
Пётр Фарфал у сваю чаргу заявіў, што было шмат прычын для звальнення спадарыні Рамашэўскай. "Назаву толькі дзве: публічнае падважванне рашэнняў Рады, паміж іншым на сустрэчах камісій Сойму, і выказванні на старонках прэсы без належнага ўзгаднення, якога патрабуе закон ад 2006 г.", - паведаміў выконваючы абавязкі прэзідэнта TVP.
Як паведамляе партал wprost24.pl, Пётр Фарфал дадаў: "Апроч таго, я не магу дазволіць, каб у надзорчую ці праграмную раду TV Polonia накіроўваліся лісты без ведання і дазволу Рады. Такога адмысловага рэжыму дзеянняў няма для нікога, носіць гэты чалавек прозвішча Рамашэўска-Гузы ці не".
Партал нагадвае, што апошнім часам спадарыня Рамашэўская гучна пратэставала паміж інўым супраць значнага змяншэння TV Polonia. Па гэтым пытанні збіралася камісія Сейму па сувязях з палякамі за мяжой. Камісія занепакоілася тым, што бюджэт тэлеканалу зменшыўся ў параўнанні з мінулым годам амаль на адну чвэрць - у 2008 г. ён складаў 54 млн. злотых, у 2009 г. - 39 млн. злотых
Спадарыня Рамашэўская заяўляла, што гэта абазначае непазбежнасць адмовы ад большасць праграмаў, якія рабіліся ў межах "місіі" каналу - вялікай часткі дакументальнай прадукцыі, публіцыстыкі, культурных і краязнаўчых праграмаў.
Былая дырэктар таксама дамагалася большай заангажаванасці TVP у фінансаванне тэлеканалу "Белсат". Шэфам гэтага каналу яна была ад пачатку ягонага вяшчання ў снежні 2007 г.