Дырэктарку мастацкага музея Гента адхілілі ад працы за “сумнеўнага” Малевіча

Дырэктарку мастацкага музея Гента адхілілі ад працы за “сумнеўнага” Малевіча

Дырэктарку знакамітага Музея прыгожых мастацтваў у фламандскім Генце Катрын дэ Зегер адхілілі ад працы праз разбіральніцтва аб аўтэнтычнасці працаў, якія прыпісваюць мастакам-авангардыстам, у тым ліку Казіміру Малевічу і Васілю Кандзінскаму.

Канчатковае рашэнне наконт таго, ці застанецца дэ Зегер на сваёй пасадзе, будзе прынятае па выніках незалежнай праверкі. Як піша meduza.io са спасылкай на замежныя СМІ, на пачатку сакавіка кіраўнікі некалькіх фламандскіх музеяў звярнуліся з лістом да Катрын дэ Зегер. Яны заявілі, што падрыхтоўка выставы вялася на недастатковым узроўні, таму пацярпела рэпутацыя фламандскіх музеяў.

У 2017 годзе Музей прыгожых мастацтваў Гента выставіў 24 працы з калекцыі Ігара Тапароўскага, якія прыпісваюць рускім авангардыстам. У студзені шэраг мастацтвазнаўцаў выказалі сумнеў у сапраўднасці працаў. У выніку музей прыбраў карціны з залаў. Была прызначаная экспертыза, але камісія не здолела прыступіць да працы, бо ўладальнік карцін і музей выставілі дадатковыя ўмовы. Уладальнік настойвае на сапраўднасці карцін.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі