Дырэктару і лекару-анестэзіёлагу "Экамедсэрвіса" выставілі абвінавачанне

Пра гэта паведамляе партал TUT.BY са спасылкай на ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску.



Дырэктара медцэнтра вінавацяць у службовай халатнасці, якая пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Лекара-анестэзіёлага вінавацяць у неналежным выкананні прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента.



Абодва абвінавачаныя застаюцца пад вартай.



Нагадаем, што раней былі адпушчаныя пад абавязанне пра яўку хірург і медсястра, якая асіставала яму. 13 траўня з-пад варты пад абавязанне пра яўку адпусцілі медсястру, якая асіставала анестэзіёлагу. Яны застаюцца ў статусе падазроных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі