Дыскваліфікаваны беларускі футбаліст у Італіі стаў... хакеістам (відэа)
Былы нападаючы футбольнай зборнай Беларусі Віталь Кутузаў паспрабаваў сябе ў якасці галкіпера хакейнай аматарскай каманды "Сеста-Сан-Джавані".
Пра гэта паведамляе сайт by.tribuna.com.
Нагадаем, Віталь Кутузаў быў дыскваліфікаваны на 3 гады і 6 месяцаў за дачыненне да дамоўных матчаў у Італіі. Ён трапіў у лік 20 футбалістаў, якія патрапілі ў гэтую скандальную гісторыю. Іх прызналі вінаватымі ў двух дамоўных матчах "Бары", прайграных камандай у 2008 і 2009 гадах.
Пазней FIFA пашырыла санкцыі супраць гэтых гульцоў. Ніхто з іх не зможа ў далейшым выступаць на прафесійным узроўні не толькі ў Італіі, але і ў любой іншай краіне. Таму не дзіўна, што 34-гадовы беларус вырашыў заняцца хакеем.