Дзе дзьмухавец — там і хрэн: як "Віктар Картонаў" троліць беларускія выбары
Віктар Картонаў / "Інстаграм"
На фоне перадвыбарнай гонкі ў Беларусі сталі актыўнічаць не толькі палітыкі, але і творчыя людзі. Пару дзён таму ў "Інстаграме" і "Фэйсбуку" з'явіўся акаўнт "кандыдата ў кандыдаты" Віктара Картонава. Кандыдат-троль не зарэгістраваны ў ЦВК, але ў яго ўжо ёсць эканамічная праграма і пазіцыя па многіх пытаннях.
Першая ж публікацыя падказвае, што тут мы сутыкнёмся са злёгку туалетным гумарам. Але што зробіш: вось яна — аналітыка, якую заслужыла палітыка.
"Мая эканамічная праграма простая: па маіх адчуваннях, у краіне можна больш вырошчваць дзьмухаўцоў. Дзьмухаўцы — гэта прыгожа, дзьмухаўцы — гэта лёгка, дзьмухаўцы — гэта весела. Пакуль ляжыш ты на канапцы — растуць самі дзьмухаўцы! А дзе расце дзьмухавец — адчуваю, там расце і хрэн. І тады з поўнай упэўненасцю можна сказаць: у нашай краіне да храна дзьмухаўцоў", — эпічна дэкламуе Картонаў.
Ну што ж, хоць хтосьці прапанаваў адчувальную і годную альтэрнатыву!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.