Дзе ключы ад свабоды Беларусі і чаму ў КР ёсць толькі 2 гады — эфір

Таццяна Мартынава

Таццяна Мартынава / Еўрарадыё

У выбарчых спісах даволі шмат блогераў ды медыйных персон, якія выявілі жаданне стаць дэлегатамі Каардынацыйнай рады новага склікання. Балатавацца ці не залежыла не ад палітычнага досведу ці яго адсутнасці, а ад палітычных амбіцый альбо шчырага жадання дамагчыся нейкіх зменаў. Пажадана — у Беларусі, але як мінімум — у дэмакратчных сілах і ў становішчы беларусаў за мяжой. Калі ж цягам 2 гадоў, на якія абіраецца гэты склад КР, яны ніякіх зменаў да лепшага дамагчыся не здолеюць, то ўсім сённяшнім палітыкам варта будзе “шукаць нармальную працу” па-за палітыкай.

Што падштурхнула да ўдзелу ў выбарах і як фармавалася каманда? Чаго хочуць дамагчыся з дапамогай Каардынацыйна рады, з якой праграмай ідуць? Ці лічаць КР сапраўды сур’ёзнай структурай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогерка, лідарка выбарчага спісу “Хопіць баяцца” на выбарах у Каардынацыйную раду Таццяна Мартынава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі