Дзе патусіць на выхадных 21-23 чэрвеня? Раіць Ілля Чарапко-Самахвалаў

Ілля Чарапко-Самахвалаў вельмі заняты рэпетыцыямі ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры. Там рыхтуецца пастаноўка “Дни нашей жизни” паводле п’есы Леаніда АндрэеваЛюбовь студента”. Прэм’ера адбудзецца ў бліжэйшую сераду 26 чэрвеня на сцэне Палаца Чыгуначнікаў.

Таму акцёр і музыка адразу папярэджвае, што нікуды не ходзіць і нічога не ведае. Усе эмацыйныя і фізічныя сілы накіраваныя выключна на падрыхтоўку прэм’еры… Тым не менш, Ілля складае сціплы але абгрунтаваны графік мерапрыемстваў на бліжэйшы week-end.

Раіць схадзіць

Не раіць

Кіно

“Судная ноч”

21-23 чэрвеня:

Брэсцкі кінатэатр "Мір": 22:10

Гродзенскі кінатэатр "Кастрычнік": 22:00

Магілёўскі кінатэатр "Кастрычнік": 17:00, 23:10

На камедыі, калі ў іх не упэўнены на 80%. Іначай, яны звычайна не смешныя!)

Канцэрты

I Need Festival

21-23 чэрвеня:

Гасцінічны комплекс "Тэатральны"

(Мінская обл., мяст. Астрашыцкі Гарадок)

Квіткі: 150 тыс. папярэдне

(Набыць: CreamCarol (ТЦ "Сілуэт"; 2 паверх, 9 шэраг 10 месца) і BOOM (ТЦ "Купалаўскі").

Даведкі: (29) 7078333.

22 чэрвеня, субота:

“Купалле” ў музейным комплексе “Дудуткі”

Пачатак: 12:00

Даведкі: (17)1330747; (29)6025250, (29) 603-52-50

Выставы

Фабулы

21, 22 чэрвеня:

Гарадская мастацкая галерэя Л.Шчамялёва

(пр. Ракасоўскага, 49)

Мастак Давід Каяо Жэне

Фотадакументацыя Данііл Парнюк

Працуе: 11:00-19:00

Даведкі: (17)2911676

З вялікай колькасці канцэртаў на выходных музыка абірае “Купалле” ў Дудутках. Але — з негатыўнага боку:

“Народна-масавыя мерапрыемствы і прысвечаныя ім канцэрты ці якія-небудзь яшчэ творчыя акты мяне мала хвалююць, — тлумачыць пазіцыю Ілля Чарапко-Самахвалаў. — Я не вялікі аматар нейкіх каляндарых датаў. Да таго ж, і гурты, якія там будуць, апроч, хіба, аднаго, асабіста мяне не кранаюць! Але я не магу забараніць наведаць гэтае мерапрыемства, бо для кагосьці і “Крама”, можа, з’яўляецца гуртом, з-за якога можна кінуць справы і паехаць… Але для мяне — не”.

Ілля кажа, што любіць хадзіць на канцэрты. Праўда, афіша на гэты week-end яго не чапляе зусім. Нават нягледзячы на тое, што на трохдзённым I Need Festival у гасцінічным комплексе "Тэатральны" пад Мінскам 22 чэрвеня выступіць “Петля Пристрастия”.

З тэатральнай афішай музыка нават не спрабаваў разбірацца. Пакуль яму хапае тэатральнай дзейнасці, так бы мовіць, знутры. А вось кінатэатральныя прэм’еры лідар “Пятлі” праглядзеў, разабраў і падвёў рысу:

“Там прапануюць новенькі фільм “Судная ноч”. Я праглядзеў. Магчыма, для аматараў вострасацыяльнай фантастыкі ён з’яўляецца чымсьці, на што варта звярнуць увагу, але для мяне, зноў жа, не! Карацей, я вельмі не рэкамендую падобныя фільмы глядзець у кінатэатры. На мой погляд, паход у кінатэатр прадугледжвае фільм, у якім ты перакананы хаця б на 80%. Яшчэ там прапаноўваюць нейкія камедыі, але да камедый я стаўлюся вельмі насцярожана, бо яны, як правіла, зусім не смешныя”.

Выставы, нарэшце, разварушылі Іллю Чарапко-Самахвалава. Ён прызнаецца, што да экспазіцый абсалютна рознага характару ставіцца выключна станоўча. Але схадзіў бы толькі на адну, у якой, зноў, жа упэўнены!

“Выстава мастака Давіда Каяо Жэнэ! Ён іспанец з Барселоны, з радзімы Гаўдзі… Выстава праходзіць пры падтрымцы беларускага фатографа Данііла Парнюка, працы якога я ацэньваю як вельмі-вельмі добрыя. А для мяне гэта ўжо з’яўляецца фактарам, каб наведаць гэтае мерапрыемства. А яшчэ мяне вельмі ўразіла, што праходзіць усё будзе ў галерэі ў Серабранцы! Толькі гэты факт ужо мусіць зацікавіць! )”

На развітанне Ілля Чарапко-Самахвалаў чарговы раз адзначае, што ўсё сказанае — толькі яго ўласнае меркаванне. Гэтыя парады — хутчэй, перасцярога для пэўнага адсотку людзей, якія вагаюцца: ісці, ці не! А таму, не варта ўспрымаць яго словы катэгарычна! Але тут вырашаць вам! Тым больш, шмат каму хопіць і двух мерапрыемстваў з Іллём: канцэрта “Петли Пристрастия” на I Need Festival і выставы каталонца Давіда Каяо Жэнэ ў Серабранцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі