Дзе патусіць на выхадных 27-29 верасня, раіць Алесь Плотка
“Сувязны” кампаніі “Будзьма беларусамі” складае “цыркавы” графік мерапрыемстваў на бліжэйшы week-end.
Паэт, музыка, піяр-менеджар ды спецыяліст па сувязях з грамадскасцю кампаніі “Будзьма беларусамі” Алесь Плотка не часты госць шумных мерапрыемстваў. Праўда, сам сябе лічыць тусоўшчыкам.
“Усё лепшае нараджаецца акурат падчас непасрэднай лёгкай камунікацыі паміж людзьмі. Хоць тое ў тэатры, хоць тое ў клубе, хоць тое пасля выставы, хоць тое ў кіно… Для мяне вельмі шмат значаць чалавечыя стасункі!”
Раіць схадзіць |
Не раіць |
||
Канцэрты |
Billy's Band |
27 верасня: клуб "Центр" Пачатак: 19:00 Даведкі: (29)1019595 |
|
Naka Piano |
28 верасня: Loft cafe Пачатак: 19:00 Квіткі: 40-120 тыс. Даведкі: (29)3800010, (29)2680756 |
||
Re1ikt |
29 верасня: TNT Rock Club Пачатак: 21:00 Квіткі: 40 тыс. Даведкі: (29)6555555 |
||
Падзея |
Cirque du Soleil |
26-28 верасня: Мінск-Арэна Пачатак: 16:00, 20:00 Квіткі: 250-950 тыс. Даведкі: (17)2534598 (каса), (17)2790616, (17)2790618 |
|
Тэатры |
“Тэатральны куфар” |
26-29 верасня: 10-ы міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў Падрабязнасці на сайце падзеі (http://www.theatre-fest.bsu.by/) |
|
Кінатэатр |
Около футбола |
27 верасня, пятніца: Аўрора: 15:10, 19:10 Беларусь: 16:40, 21:30 Масква: 15:00, 17:00, 19:00, 21:00 28-29 верасня: Аўрора: 14:50 19:10 Беларусь: 14:40, 16:40, 21:30 Масква: 11:00, 15:00, 17:00, 19:00, 21:00 |
|
Выставы |
"Зямля Паднябеснай" |
Дом-музей I з'езда РСДРП Даведкі: (17)2906847 |
|
"Марцін Лютэр: 530 гадоў з дня нараджэння" |
Нацыянальная бібліятэка Беларусі Працуе: 10:00-19:00 (пят.), 10:00-18:00 (сб.-нядз.) |
||
"Шматвектарнасць знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь" |
Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці Працуе: 11.00-19.00 Даведкі: 3274322, 3270005 |
Алесь цяпер знаходзіцца на радзіме ў Гомелі, але на выхадныя плануе вярнуцца і з галавой акунуцца ва ўсе сталічныя “цяжкія”. А пачаць літаратар плануе са спробы аб’яднаць дзве тусоўкі: тых, хто адыходзіць ад святкавання дня нараджэння студыі “Осмос”, і тых, хто яшчэ цёплы пасля канцэрта Сафіі Ратару.
“Думаю, атрымалася б файная фантасмагарычная тусоўка, — з усмешкай разважае Алесь. — І вось усе разам рушаць на канцэрт гурта Billy’s Band! А 28-а раю пайсці ўсім на канцэрт гурта Naka. Пайду і сам, бо даўно збіраюся і нешта ніяк не атрымліваецца. У вакалісткі, дарэчы, будзе дзень нараджэння, таму можна несці ўсялякія няшныя падарункі… ці што там дараць рокавым дзяўчатам!? А калі вы не дайшлі з падарункам да Насты Шпакоўскай, то ў нядзелю можна прынесці яго ў TNT на канцэрт Re1ikt. Музыкі будуць святкаваць дзень нараджэння бас-гітарыста”.
Калі ёсць грошы, час, жаданне, а таксама вольныя месцы, то Алесь прапануе схадзіць на Cirque du Soleil. Маўляў, беларусам варта час ад часу хадзіць у цырк, каб не забывацца пра тое, як выглядае сапраўдны цырк.
“У музеі дзяржаўнай дзяржавы… дзяржаўнай сучаснасці… ой, сучаснай дзяржаўнасці праходзіць суперская выстава “Шматвектарнасць знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь”, — працягвае ўсміхацца Алесь. — Усе, хто не патрапіў на Cirque du Soleil могуць схадзіць туды. Таксама ў Нацыянальнай бібліятэцы выстава да 530-годдзя са дня нараджэння Марціна Лютэра Кінга. Ці, напрыклад, цікавая выстава “Зямля Паднябеснай”. Прыўкрасны Кітай, шляхамі Паднябеснай да розных месцаў”.
Тэатр для Алеся даволі рэдкая забава, але акурат на выхадных 27-29 верасня піяршчык плануе схадзіць на фестываль студэнцкіх тэатраў. Тым больш, пачынаць можна ўжо ў пятніцу, тэатраў шмат, абсалютна розных, спектаклі ідуць у розных кропках па некалькі разоў на дзень, ну і гэты паход можа стаць карысным у будучым…
“У студэнцкіх тэатраў ёсць пэўная такая недапрацаванасць, імпэт, з якім яшчэ не паспелі людзі зладзіць. Каб самому заставацца студэнтам, варта хадзіць на студэнцкія выступы. Па-першае, не трэба думаць, што студэнцкія тэатры непрафесійныя. У мэтраў часам усё так клішавана і зацёрта, што сумна. Па-другое, можа, там будзе выступаць будучая зорка. Можна будзе потым, гадоў праз 30 сказаць: пакуль вы там па драм-н-басам хадзілі, я вось не пашкадаваў часу і бачыў яго яшчэ хлопчыкам. Ну, і скупую мужскую слязу можна пускаць”.
На завяршэнне Алесь прызнаецца, што ў кіно ходзіць некалькі разоў на месяц. Праўда, даводзіцца глядзець не тое, што любіць, а розныя галівудскія стужкі, што не радуе. Бліжэйшыя выхадныя паэта цешаць, бо ў праграме сталічных кінатэатраў ёсць сацыялка.
“У кіно я б пайшоў у нядзелю, калі ўжо нічога не хочацца пасля актыўных выхадных, — кажа Алесь. — Схадзіў бы на новы расійскі фільм “Около футбола”. Кажуць, даволі жорсткі фільм пра жыццё футбольных фанатаў. Я люблю кіно пра прастытутак, наркаманаў, футбольных фанатаў — для мяне гэта цікавыя сацыяльны плыні”.
Парадаў “катэгарычна не наведваць” Алесь не дае. Маўляў, не падабаецца, не ідзіце. Беражыце адпачынак! А сам музыка будзе пазбягаць гламурных тусовак, не яго гэта!
Фота: budzma.org