Дзе патусіць на выхадных, раіць Саша Сініца

Выхадныя Сашы Сініцы — бас-гітарыста індзі-гурта The Blackmail і новай фармацыі Super Besse — звычайна праходзяць па-рознаму.

"Але ў такі час аддаю перавагу сядзенню дома, — смяецца музыка, наракаючы на снежаньскае надвор'е. — Калі ж некуды і выйсці — то пасядзець-адпачыць з сябрамі, выпіць на якой-небудзь вечарынцы".

Кіно

Фестываль “Чалавечая годнасць, роўнасць і справядлівасць”

6-8 снежня:

Кінатэатр “Перамога”

Пачатак: 19:00

Уваход вольны

Канцэрты

V.S.O.P.

(Tango Nuevo Астара П’яцолы)

 

8 снежня, нядзеля:

ПК Прафсаюзаў

Пачатак: 19:00

Даведкі: (029) 2-366-166

Акіян Эльзы

8 снежня, нядзеля:

Мінск-Арэна

Пачатак: 19:00

Квіткі: ад 300 да 800 тысяч рублёў

Даведкі: (029) 650-11-33, (029) 763-11-11

Андрэй Макарэвіч

8 снежня, нядзеля:

Музычны тэатр

Пачатак: 19:00

Квіткі: : ад 700 да 1 900 000 тысяч рублёў

Даведкі: + 375 44 729 92 05

Цікавых канцэртаў, на думку Сашы, у гэтыя выхадныя знойдзецца няшмат. Усе імпрэзы, на якія звяртае ўвагу музыка, адбудуцца ў нядзелю 8 снежня.

"Гэта два буйныя канцэрты і адзін цікавы, — раздае рэкамендацыі Сініца. - У ПК прафсаюзаў квартэт V.S.O.P. будзе выконваць музыку Астара П'яцолы. Гэта танга. Мне падабаецца гэты жанр. Тыя, хто ніколі не быў на "Акіяне Эльзы" — схадзіце, яны граюць вельмі магутна. І Андрэй Макарэвіч прыязджае са сваёй праграмай "Love" — думаю, цікава будзе паслухаць, што ён там спявае".

У тэатры Саша Сініца не ходзіць: кажа, што няма з кім. Выставы наведвае рэдка, і тое, звычайна, у галерэі "Ў". А вось у кіно б пайшоў, калі б не рэпетыцыя:

"На гэтым тыдні ў кінатэатры "Перамога" адбываецца штогадовы фестываль фільмаў "Чалавечая годнасць, роўнасць і справядлівасць". Мяне запрасілі туды, і я б вельмі хацеў патрапіць на паказ, але мушу рэпетаваць".

Саша Сініца дакладна не пойдзе на канцэрт "якога-небудзь шансону": "Мне так не жыць", — смяецца музыка. Не пойдзе на канцэрт гурта "7 раса", таму што "не яго гэта".

"Яшчэ я ніколі не пайду ў любы мінскі рок-бар. Таму што мне не падабаецца канцэпцыя нашых рок-бараў, дзе граюць розныя кавер-гурты, — тлумачыць Сініца. — Рок-бары ў нас вельмі дзіўна падаюцца. Там тусуюцца не рокеры, а нейкія дзіўныя людзі. Насамрэч адбываецца стандартны здым як у Golden Coffee, толькі пад рок. Я б ніколі не пайшоў на такія мерапрыемствы".

Зараз гурт Super Besse, у якім апроч Сініцы ўдзельнічае фронтмэн The Blackmail Максім Кульша і басіст The Stampletons Паша Міхалок, актыўна рыхтуецца да выступаў. 15 снежня ён бярэ ўдзел у дабрачынным канцэрце ў выставачным цэнтры "ЦЭХ", а ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня грае на маскоўскім арт-фэсце "Новогодняя форма".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі