Дзедаўшчына: У Гродзенскім гарнізоне траўмаваны вайсковец

Дзедаўшчына: У Гродзенскім гарнізоне траўмаваны вайсковец

Салдат тэрміновай службы адной з вайсковых часцей Гарадзенскага гарнізона 13 сакавіка атрымаў траўму. Прычынай сталі неправамерныя дзеянні яго саслужыўца, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

"Камандаваннем вайсковай часці неадкладна была прызначаная і праведзеная праверка. Падчас праверкі выяўлена, што траўма атрыманая ў выніку неправамерных дзеянняў у дачыненні да пацярпелага з боку яго саслужыўца, які з'яўляецца таксама ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы", — інфармуе сайт міністэрства.

Камандзір часці пачаў крымінальную справу на вайскоўца, які нанёс траўму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі