Дзень незалежнасці святкавалі больш за 1,3 мільёна беларусаў
Гэткія лічбы сёння агучыла Міністэрства ўнутраных спраў.
Міліцыянты таксама паведамляюць, што грамадскі парадак падчас усіх святочных мерапрыемстваў быў забяспечаны. Раней МУС распаўсюдзіла інфармацыю аб тым, што ў Мінску толькі за ваенным парадам назірала каля 350 тысяч гледачоў.
Акрамя гэтага, ДАІ Мінска 4 ліпеня распаўсюдзіла паведамленне аб тым, што на Дзень незалежнасці ў сталіцы адбылося ўдвая менш ДТЗ, чым звычайна.