Дзень Волі: заяўка пададзеная, але КДБ гатовы да “правакацый”
9 сакавіка ў Мінгарвыканкам была пададзеная заўка на святкаванне Дня Волі. Яе падалі ад імя трох юрыдычных асоб — руху "За свабоду", грамадскай арганізацыі БНФ "Адраджэнне" і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. А праз некалькі гадзін пасля таго, як заяўка лягла на стол сталічных чыноўнікаў, старшыня КДБ Іван Тэртэль заявіў, што на 25–27 сакавіка ў Беларусі рыхтуюцца правакацыі. Адзін са сцэнароў, заявіў Тэртэль, прадугледжвае падачу заяўкі на Дзень Волі, збор людзей на плошчы Якуба Коласа, марш да тэатра оперы і балета, а пасля некантраляванага выхаду людзей адбудуцца сутычкі з праваахоўнікамі.
Ці не паспяшаліся арганізатары Дня Волі з падачай заяўкі? Хто яны, тыя “замежныя лялькаводы”, што стаяць за арганізатарамі святкавання? Ці здольныя арганізатары перашкодзіць правакацыям? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.