Дзевяць чалавек загінулі пры крушэнні лёгкаматорнага самалёта ў ЗША

Дзевяць чалавек загінулі пры крушэнні лёгкаматорнага самалёта ў ЗША

Дзевяць чалавек загінулі пры крушэнні лёгкаматорнага самалёта ў ЗША. Здарэнне адбылося 30 лістапада ў штаце Паўднёвая Дакота, паведамляе тэлеканал NBC

Самалёт Pilatus PC-12 упаў у 12.30 па мясцовым часе адразу пасля яго вылету з аэрапорта горада Чэмберлен. Сярод загінулых пілот і двое дзяцей, яшчэ тры чалавекі пацярпелі. Усяго на борце знаходзіліся 12 чалавек.

Прычына авіякатастрофы пакуль не паведамляюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі