Джоан Роўлінг усё ж з'явіцца ў навагоднім эпізодзе "Гары Потэра"

Джоан Роулінг / Reuters
Джоан Роулінг / Reuters

Пісьменніца Джоан Роулінг усё ж такі з'явіцца ў спецыяльным выпуску "Гары Потэра", які пакажуць 1 студзеня. Пра гэта паведамляе выданне The Independent.

Паводле дадзеных медыя, пісьменніца ў прыватнасці раскажа, як няпроста было знайсці актора на галоўную ролю. Гэта было дзіўна, пачыналася паніка. А калі з'явіўся Дэніэл Рэдкліф, стала зразумела, што ён ідэальна падыходзіць для гэтай ролі. Выданне адзначае, што сцэна з Роўлінг знятая ў 2019 годзе.

У юбілейным эпізодзе, які пакажуць у першы дзень 2022 года, стваральнікі карціны, у тым ліку выканаўцы галоўных роляў Дэніэл Рэдкліф (Гары Потэр), Руперт Грын (Рон Уізлі) і Эма Уотсан (Герміёна Грэнджэр) вяртаюцца ў Хогвартс — дакладней у дэкарацыі чароўнай школы. Яны раскажуць, як здымалі сагу і як гэтая гісторыя паўплывала на іх жыццё.

Раней імя Роўлінг таксама практычна прыбралі з новага трэйлера да фільма "Фантастычныя стварэнні: таямніцы Дамблдора". Нападкі на Роўлінг пачаліся пасля яе выказванняў у Twitter, дзе яна ў якасці жарту прапанавала ўспомніць звычайнае слова "жанчына" замест складаных тэрмінаў. Карыстальнікі абвінавацілі Роўлінг у трансфобіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі