Джонатан Мур: Амбасада ЗША не займаецца шпіянажам у Беларусі

Амерыканская амбасада адрэагавала на ўчорашні скандальны сюжэт Першага нацыянальнага тэлеканала пра, нібыта, выкрыццё "шпіёнскай сеткі", створанай амерыканскімі спецслужбамі з беларускіх грамадзян.  Часова павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур у інтэрв'ю агенцтву БелаПАН заявіў, што амбасада ЗША не мае шпіёнаў, якія працуюць у Беларусі. Ён адзначыў, што названыя ў сюжэце БТ супрацоўнікі амбасады Курт Фінлі і Бернард Ніксан з'яўляюцца часткай аховы амбасады і кантактавалі з беларускімі праваахоўнымі органамі ў справе бяспекі.

Прычым, Ніксан з'ехаў з Беларусі яшчэ летась, а Фінлі цяпер рыхтуецца з'ехаць у ЗША разам з групай іншых супрацоўнікаў амбасады ЗША. Спадар Мур заявіў, што Ніксан і Фінлі не з'яўляюцца супрацоўнікамі ФБР, яны выключна супрацоўнікі дыпламатычнай службы аховы, якая з'яўляецца часткай Дзярждэпартамента. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі