Джоні Дэп запісаў песню з вакалістам The Pogues і Нікам Кейвам

У межах акцыі ў падтрымку ахвяр землятрусу на Гаіці, Джоні Дэп сыграў на гітары ў запісе песні "I Put A Spell On You". Гэта кавер хіта Скрыміна Джэй Хокінса 1956 году. Акрамя Дэпа, ў запісе кавер-версіі прынялі ўдзел і іншыя зоркі: лідэр брытанскага гурта The Pogues Шэйн Мак-Гован, Нік Кейв, фронтмэн Primal Scream Бобі Гілеспі, удзельнік The Clash Мік Джонс, спявачкі Лора Ўайт і Палома Фэйт.

Для Дэпа гэта быў далёка не першы музычны досвед. Вядома, што да таго як стаць акцёрам, Джоні граў на гітары ў гурце Rock City Angels. А пазней запісаў сольны альбом і супрацоўнічаў з Oasis.

Рэліз сінгла ў лічбавым выглядзе адбудзецца 8 сакавіка. Сродкі ад яго продажу будуць накіраваны ў дабрачынны фонд Concern.

Фота:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі