Джоні Дэп зняў фільм, у якім ёсць мастак з Беларусі — аўтар "Евы"
Джоні Дэп і Раян Макпарланд
Ірландскі актор Раян Макпарланд выступіў у ролі мастака беларускага паходжання Хаіма Суціна ў фільме Джоні Дэпа "Модзі". Пра гэта ён распавёў у сваім акаўнце ў Instagram.
Фільм неўзабаве павінен з'явіцца на экранах. Стужка распавядае пра два дні з жыцця італьянскага мастака-экспрэсіяніста Амедэа Мадыльяні, якія сталі для яго паваротнымі. Перажываючы крызіс, мастак вырашае скончыць кар'еру, а сябры адгаворваюць яго.
Асновай для карціны, якую зняў Джоні Дэп, стала п'еса Дэніса Макінтайра. Сцэнар напісалі Ежы і Мэры Крамалоўскі.
Галоўную ролю грае Рыкарда Скамарча. Бруна Гуэры грае мастака-пейзажыста Морыса Утрыла, Антонія Дэспла — пісьменніцу Беатрыс Гастынгс, Стывен Грэм — паэта Леапольда Збароўскі, а Аль Пачына — калекцыянера Морыса Ганья.
У Беларусі самай вядомай карцінай Суціна стала "Ева" з калекцыі Белгазпрамбанка: яе купілі, калі калі на чале банка стаяў Віктар Бабарыка. У 2020 годзе менавіта яна стала адным з сімвалаў суправціву, калі ўлады пасля арышту Бабарыкі арыштавалі і мастацкую калекцыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.