Джордж Буш: Амерыка працуе дзеля свабоды беларусаў

У традыцыйнай штогадовай заяве з нагоды “Тыдня заняволеных народаў” 18 ліпеня прэзідэнт ЗША Джордж Буш згадаў Беларусь.
“Сёння наш народ стаіць перад новым змаганнем з ворагамі, якія забіваюць нявінных і імкнуцца падпарадкаваць мільёны сваёй гвалтоўнай, таталітарнай уладзе,” — заявіў Буш, прыгадваючы перамогу свабоды над савецкім камунізмам і нацысцкім фашызмам у ХХ стагоддзі.

“Аднак мы застаемся ўпэўненыя, што святло свабоды пераможа i гэтую цемру. Каб прыйшоў гэты дзень, мы мусім падтрымліваць маладыя дэмакратыі ў такіх месцах як Афганістан і Ірак. У такіх краінах як Беларусь, Бірма, Куба, Іран, Паўночная Карэя, Судан, Сірыя і Зімбабвэ людзі працягваць жыць пад дэспатычнымі рэжымамі, і мы працуем дзеля таго дня, калі гэтыя народы стануць свабоднымі”.

Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі