Джым Морысан патрапіў у кампанію Стынга, Шынед О'Конэр і Сержа Танкяна

У кампаніі Сержа Танкяна, Шынед О’Конар, Стынга і яго жонкі Трудзі Стайлер, Роберта Даўні-малодшага і іншых апынецца і Джым Морысан – на дабрачынным альбоме “Prayer Cycle 2: Path to Zero” з’явіцца рэдкі аўдыёзапіс безназоўнага верша Джыма.

На старонцы Rolling Stone апублікаваны 12-хвілінны эпік, на пачатку якога гучыць голас Морысана. Джым чытае верш, прысвечаны шлюбнаму абраду індзейцаў у Лос Аламас, штат Н’ю-Мексіка.

Сродкі, атрыманыя ад продажу альбома, які выйдзе 24 траўня, пойдуць у фонд антыядзернай арганізацыі Ground Zero. Куратарам праекту выступіў кампазітар Джонатан Эліас.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.rewalls.com/

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі